Фота: Інстытут мовазнаўства
Як адзначае Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, адметнасць гэтай падзеі палягае не толькі ў высокай навуковай і практычнай вартасці даследавання, але і ў тым, што праца выканана на беларускай мове.
Пасяджэнне вучонага савета па абароне (вядзенне пасяджэння старшынёй, выступленне вучонага сакратара савета, навуковага кіраўніка, апанентаў) таксама прайшло на беларускай мове.
У медыцынскай сферы беларускамоўныя дысертацыйныя даследаванні — рэдкая з’ява. Вядома, напрыклад, што ў 2016 годзе Андрэем Вітушкам была абаронена кандыдацкая дысертацыя «Прагнастычныя фактары і прафілактыка ўнутрашлуначкавых крывазліццяў у неданошаных з масай цела менш за 1500 грам пры нараджэнні» (РНПЦ «Маці і дзіця»).





