Згодна з матэрыяламі справы, мужчына са жніўня 2020 года па ліпень 2021 года «па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці пераводзіў грошы для забеспячэння дзейнасці шэрагу аб'яднанняў грамадзян у складзе фарміраванняў, прызнаных экстрэмісцкімі ва ўстаноўленым парадку».

Паведамляецца, што мінчук зрабіў восем пераводаў на суму не менш за 1150 даляраў.

Не паведамляецца, ці чалавек рабіў пераводы да таго ці пасля таго, як структуры былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Калі да таго — то мы маем справу з яшчэ адным прэцэдэнтам, калі ў інтэрпрэтацыі лукашыстаў законы пачынаюць мець зваротную сілу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру