Здымак ілюстрацыйны. Фота: Getty image

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Getty image

У пачатку мая на частцы акупаванай Запарожскай вобласці была створаная структура дзяржаўнага збожжавага аператара, якую узначаліў бізнэсмен з Санкт-Пецярбурга Мікіта Бусел.

Аднак аператар, які павінен быў фарміраваць так званы Дзяржаўны фонд збожжа для продажу крадзенай аграпрадукцыі, не зарэгістраваны ні ва Украіне, ні ў Расіі. Акупацыйная адміністрацыя пастаянна выхвалялася, што рэгіён экспартуе каля 5000 тон збожжа ў дзень па чыгунцы і каля 1500-2000 тон аўтамабільным транспартам.

Для вывазу збожжа за межы Украіны Расія выкарыстала судна Pawell пад сірыйскім сцягам, якое адносіцца, верагодна, да фіктыўнай брытанскай кампаніі Pawell Shipping Co Llp LLPCo.

Звесткі з аўтаматычнай ідэнтыфікацыйнай сістэмы (АІС) паказваюць, што судна 31 ліпеня стала на якар у Керчанскім праліве. Затым увечары 10 жніўня яно выключыла AIS і знікла з радараў. Зноў Pawell з'явіўся 15 жніўня, праз два дні пасля таго, як у дакументах, якія ўбачыла FT, судна было запоўнена 2675 тон пшаніцы ў Бярдзянску. 

З новым пакетам дакументаў, які ўжо сведчыў пра тое, што збожжа нібыта загрузілі не ў Бярдзянску, а ў расійскім порце Каўказ, размешчаным у Керчанскім праліве.

Новыя дакументы былі ўнесены ў расійскія базы, што пазбавіла мытнікаў замежных дзяржаў падстаў для сумневаў адносна легальнасці грузу. Пасля гэтага Pawell адправіўся ў бок Турцыі. Ён прыбыў 3 верасня ў порт Самсун на ўзбярэжжы Чорнага мора ў Турцыі, маючы пры сабе дакументы порта Каўказ. Аднак пасля няўдалай першай спробы продажу судна зноў выключыла AIS, і калі яго ўбачылі ў наступны раз — яно ўжо было пустым.

Збожжа, якое расійскія акупанты крадуць ва ўкраінскіх фермераў на часова акупаваных тэрыторыях, сярод іншага вывозіцца ў Сірыю, куды расіяне адправілі ўжо 100 тысяч тон пшаніцы коштам 40 млн даляраў.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12