Да такіх высноў амерыканскія навукоўцы прыйшлі пасля эксперыментаў з удзелам 64 чалавек. Даследчыкі на шэсць гадзін надзелі на рукі добраахвотнікаў нейлонавыя рукавы, каб сабраць узоры лятучых рэчываў са скуры.

Потым гэтыя рукавы парамі змясцілі ў камеру з камарамі — адначасова ў ёй былі ўзоры двух розных людзей. Навукоўцы назіралі, якая тканіна прыцягне насякомых. Аказалася — тая, на якой больш карбонавых кіслот. Прычым узор-лідар быў у сотню разоў цікавейшы для камароў, чым аўтсайдар спісу.

Праз некалькі месяцаў эксперымент паўтарылі. Некаторыя добраахвотнікі за гэты час памянялі сродкі па догляду за скурай, але рэйтынг прывабнасці іх нейлонавых рукавоў для камароў застаўся тым жа самым.

Карбонавыя кіслоты — арганічныя злучэнні, якія ўваходзяць у склад сакрэту сальных залоз. Іхняя колькасць залежыць ад індывідуальных асаблівасцяў арганізму. Акрамя таго, яна стабільная — практычна не мяняецца з узростам, пры змене рацыёну або касметычных сродкаў.

Клас
15
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
11
Сумна
3
Абуральна
3