Разам з тым, акупацыйныя ўлады выдалі распараджэнне аб падрыхтоўцы эвакуацыі для адкрытых імі на захопленых тэрыторыях банкаўскіх устаноў, падрыхтаваныя эвакуацыйныя спісы завезеных расійскіх медработнікаў і настаўнікаў. Аб'екты гуманітарнай сферы ў Херсоне спыняюць працу, гаворыцца ў паведамленні генштаба.

Як мы распавядалі крыху раней, пра тое, што расейскія акупацыйныя сілы рыхтуюцца да вывазу свайго персаналу і абсталявання з Херсона ў чаканні ўкраінскага наступу і ўжо перавозяць захопленую ўкраінскую тэхніку і транспартныя сродкі паромамі на левы бераг Дняпра, паведамляў сёння і амерыканскі Інстытут вывучэння вайны.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1