Так, напрыклад, на канцэнтрацыю паліцыі звярнулі ўвагу жыхары ЖК «Ладажскі парк» у Неўскім раёне, паведамляе fontanka.ru.

«У нас у ЖК аблава, паліцыя, ДПС-нікі, цывільныя. Тармозяць мінакоў, машыны, ходзяць па дамах», — напісаў уласнік адной з кватэраў.

Суседкі яму паведамілі, што ў параднай прадастаўнікі ваенкаматаў стаяць з паліцыяй, і просяць мужчын быць акуратней. Таксама адзначаюць, што ў пошуках рэзервістаў візіцёры грукаюць і звоняць ва ўсе кватэры запар.

Так у ЖК «Палюстрова парк» супрацоўнікі паліцыі і невядомыя мужчыны перагарадзілі выхад з пад'езда для ўручэння позваў. На абурэнне мясцовай жыхарцы прапанавалі «ісці сваёй дарогай».

Пазней улады Пецярбурга назвалі «аблавы» на прызыўнікоў у пад'ездах «працай груп апавяшчэння»

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
19
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6