Камплекты Starlink сталі жыццёва важным інструментам для ўкраінскіх вайскоўцаў ва ўмовах баявых дзеянняў, калі мабільная і інтэрнэт-сувязь адсутнічала.

Да цяперашняга моманту Украіне перададзеныя каля 20 тысяч камплектаў Starlink. Заснавальнік SpaceX Ілан Маск напісаў, што гэта каштавала кампаніі 80 млн даляраў.

Згодна з дакументамі, да якіх атрымалі доступ журналісты, у верасні SpaceX накіравала ў Пентагон ліст, у якім гаворыцца, што яна больш не можа працягваць фінансаваць пастаўкі Starlink у ранейшым аб'ёме.

У лісце змяшчалася просьба да Пентагона ўзяць на сябе выдаткі па пастаўках камплектаў абсталявання для ўладаў і вайскоўцаў ва Украіне. Сярод накіраваных у Пентагон дакументаў SpaceX, якія трапілі ў распараджэнне CNN, ёсць таксама прамы запыт, накіраваны Маску ў ліпені галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі Украіны Валерыем Залужным, аб прадастаўленні яшчэ амаль 8 тысяч тэрміналаў Starlink.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
1