Да незваротных страт адносяць забітых, тых, хто знік без вестак, памерлых ад ран у шпіталях, а таксама параненых, якія не могуць вярнуцца да ваеннай службы.

Агучаная суразмоўцамі выдання лічба блізкая да звестак, якія на пачатку верасня назваў міністр абароны Вялікабрытаніі. Па словах Бэна Уолеса, ва Украіне былі забітыя больш за 25 тысяч расійскіх салдат. Агульная колькасць страт расійскай арміі брытанскае Мінабароны ацэньвала ў больш чым 80 тысяч чалавек.

Пасля гэтага расійская армія панесла цяжкія страты падчас разгрому пад Ізюмам і адступлення з-пад Лімана і Крывога Рога.

Апошні раз Міністэрства абароны Расіі казала пра страты 21 верасня. Тады міністр абароны Сяргей Шайгу заявіў, што ва Украіне загінула 5937 расійскіх вайскоўцаў.

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2