На дадатковых уроках будуць вывучаць беларускую мову і літаратуру, гісторыю Беларусі, культуру і мастацтва Беларусі, рускую мову і літаратуру. Таксама будуць праводзіцца ўрокі Дабрыні з Маляванычам (з акцёрам Аляксандрам Ждановічам).
Папярэдні запіс можна здзейсніць па кантактах тут альбо наўпрост @Anastasiyanaka.
Першая анлайн-школа ва Украіне працуе з кастрычніка 2020 года. Ідэя яе стварэння ўзнікла ў акторкі і спявачкі Анастасіі Шпакоўскай, якая ў канцы жніўня 2020 года была вымушаная з дзецьмі з’ехаць з Беларусі.
Школа ўжо працуе два гады і выдала 13 атэстатаў дзяржаўнага ўзору Украіны.





