Заняткі па беларускай мове — факультатыўныя, універсітэт даў выкладчыцы аўдыторыю, у якой ёсць усяго 20 месцаў для студэнтаў. Прыйшло, аднак, каля 30.

«Сёння адбыліся першыя заняткі. Колькасць студэнтаў аказалася амаль 30…! Нам нават прыйшлося перайсці ў іншую, больш вялікую аўдыторыю. Я ж цяпер выкладаю і рускую мову ў іншых універсітэтах. Аднак на мае заняткі ходзяць не больш за 17 вучняў. Таму сёння быў нейкі рэкорд… (прынамсі для мяне). Усе студэнты вельмі апантаныя ды з вялікай цікавасцю вывучаюць мову нашу мілую…», — падзялілася радасцю выкладчыца.

Сіёры Кіёсава здаўна вядомая сваёй прыхільнасцю да беларушчыны, пра яе неаднаразова пісалі беларускія СМІ, у тым ліку і «Наша Ніва».

Чытайце таксама:

Кангрэс беларускай культуры: першы даклад па-беларуску прачытала японка

«Спрабуйма!» — у Японіі выйшаў пачатковы курс беларускай мовы для японцаў 

«Мы такія ж закрытыя, як і беларусы» — беларускамоўная японка пра ўтульны Мінск 

Клас
59
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
9
Сумна
1
Абуральна
1