Згодна з праектам, грамадзянства будуць забіраць «у сувязі з наяўнасцю прысуду суда Рэспублікі Беларусь, які пацвярджае ўдзел гэтай асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне ёй цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь, — калі такая асоба знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь».
Іншая важная змена — людзей абавяжуць паведамляць у органы ўнутраных спраў або замежныя дыпламатычныя прадстаўніцтвы пра атрыманне імі дазволаў на жыхарства іншых дзяржаў або аналагічных дакументаў. Маюцца на ўвазе, прыкладам, карты паляка.
У Беларусі роля Нацыянальнага сходу намінальная, яны проста штампуюць законы, якія рыхтуе Адміністрацыя прэзідэнта, таму закон, можна лічыць, будзе зменены.





