«Паколькі Расія абвясціла вайсковую мабілізацыю і яна будзе здзейсненая ў тым ліку і ў Калінінградскай вобласці, то бок па суседстве з намі, то і Літва не можа за гэтым толькі назіраць. Сілы хуткага рэагавання прывялі ў павышаную баявую гатоўнасць, каб спыніць любыя магчымыя правакацыі з боку Расіі», — у фэйсбуку напісаў Анушаўскас.
«Таксама разглядаем магчымасць павялічыць падтрымку Украіне і заклікаем усіх нашых саюзнікаў таксама павялічыць паток гэтай падтрымкі. Расійская агрэсія ва Украіне павінна быць спыненая» — кажа Анушаўскас.
«Расійскі мабілізацыйны адчай паказвае, што ў Расіі няма іншых магчымасцяў утрымаць акупаваныя тэрыторыі Украіны, і таму яны хапаюцца за апошнюю саломінку», — піша міністр.





