Кібермахляры на падставе куплі камбайна ў Польшчы выманілі ў беларускай кампаніі з Клецка 117 тысяч еўра, паведамілі ў прэс-службе УСК па Мінскай вобласці.

Кампанія з Клецка шукала пастаўшчыка камбайна, каб потым яго здаваць у арэнду. Выбралі вядомую польскую фірму і пачалі перамовы аб куплі. Дзелавая перапіска вялася па электроннай пошце, але фірма асцярожнічала, і дырэктар Клецкай кампаніі нават з'ездзіў у Польшчу, каб паглядзець на камбайн і пераканацца ў яго якасці.

У верасні 2022-га на электронную пошту беларусам прыйшоў рахунак-фактура за камбайн. І заказчык, нічога не падазраючы, пералічыў на ўказаны рахунак больш за 117 тысяч еўра. Аднак пасля высветлілася, што рахунак даслалі кібермахляры. Яны адправілі ліст з фэйкавай электроннай пошты, якая адрознівалася ад адрасу сапраўднага партнёра ўсяго на некалькі знакаў.

Замест рэальных рэквізітаў для аплаты замежнаму партнёру пацярпелыя адправілі грошы на рахунак кібермахляроў. Пасля гэтага дырэктар прадпрыемства звярнуўся ў міліцыю.

Расследуецца крымінальная справа аб махлярстве ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК РБ).

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1