Фота ФК «Лакаматыў»

Фота ФК «Лакаматыў»

Пра гэта распавёў каментатар Сяргей Дурасаў, піша тэлеканал «Дождь».

«У перапынку на інтэрв'ю быў Педрыньё. І гэта апошні раз, калі асабіста я называю Педрыньё як Педрыньё. Бо папрасілі ў клубе», — сказаў Дурасаў. З яго слоў, ініцыятыву клуба падтрымалі некаторыя футбалісты. «Давайце ў нас у камандзе будзе Педра, давайце ў нас у камандзе Педрыньё не будзе», — працытаваў каментатар.

Сам Педрыньё пасля матча распавёў, што клуб не дазволіў яму нанесці на футболку яго імя. «Я хацеў, каб на футболцы было напісана Педрыньё, але [у кіраўніцтве] сказалі, што гэта не вельмі. Таму што гэта тыпу гей, блакітны. Тады напісалі Педра Габрыэл».

З-за доўгіх імёнаў бразільскія футбалісты часта бяруць сабе мянушкі, якія і пішуць на іх футболках.

Клас
2
Панылы сорам
21
Ха-ха
48
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
3