37-гадовага мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне іншай сацыяльнай варожасці. Падрабязнасці па справе невядомыя, бо суддзя Жанна Брысіна разглядала яе ў закрытым рэжыме.
Ігар Арцюх быў затрыманы ў Мінску 1 кастрычніка мінулага года па крымінальнай справе, распачатай за каментарыі ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры it-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Да суда Ігар утрымліваўся ў жодзінскай турме.





