Пра гэта паведамляе прэс-служба пракуратуры

Паводле матэрыялаў справы, у канцы лютага 2022 года мужчына размясціў інфармацыйнае відэа ў тэлеграм-канале (напэўна, чаце), які прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». У відэа былі рэкамендацыі па парушэнні працы чыгункі і сілавых органаў. Такім чынам, паводле абвінавачвання, мужчына заклікаў да такіх дзеянняў і арганізоўваў іх.

Акрамя таго, у лютым-сакавіку мужчына рабіў фота і відэа вайсковай тэхнікі, транспарту і розных аб'ектаў у Калінкавічах і іншых месцах Беларусі, а таксама зафіксаваў маршрут перамяшчэння вайсковых калон па вуліцах і трасах Гомельскай вобласці.

«Для забеспячэння дзейнасці тэлеграм-канала, інфармацыйная прадукцыя якога прызнаная судом экстрэмісцкімі матэрыяламі, размясціў на ім атрыманыя файлы ў выглядзе паведамленняў», — паведамляе Генпракуратура.

Абвінавачванне жыхару Калінкавічаў было прад'яўленае па ч. 1 арт. 342 КК аб арганізацыі і закліках да актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і па ч. 1 і 2 арт. 361-4 аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Справу расследаваў раённы СК.

Цяпер матэрыялы перададзеныя ў суд. Мужчына застаецца пад вартай у СІЗА. Па названым абвінавачванням яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Прозвішча мужчыны невядомае.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3