Чэхія прапануе краінам ЕС поўнасцю адмяніць спрошчаны парадак выдачы шэнгенскіх віз грамадзянам РФ і Беларусі. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на кіраўніка МЗС Чэхіі Яна Ліпаўскага.

Прапанова будзе разгледжаная на нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза ў Празе на наступным тыдні.

У выпадку прыняцця гэтай меры колькасць дакументаў, неабходных для атрымання турыстычнай візы, узрасце, консульскі збор павялічыцца з 35 да 80 еўра, а заяўкі будуць разглядаць даўжэй.

Bloomberg называе прапанову «кампрамісным рашэннем». Шэраг краін, якія мяжуюць з РФ, ЕС, у тым ліку Эстонія і Фінляндыя, прапануюць спыніць выдачу віз расіянам. Іншыя краіны, у тым ліку ФРГ, выступаюць супраць такіх абмежаванняў.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
8