Таксама пра гукі выбухаў расказалі суразмоўцы выдання «Агенцтва» з Севастопаля і размешчанага побач з горадам Бахчысарайскага раёна, якія жывуць за некалькі кіламетраў ад аэрапорта «Бельбек». Па словах аднаго з суразмоўцаў «Агенцтва», у раёне аэрадрома бачны дым.
Першы выбух у Севастопалі было чуваць у 22:00, другі— у 22:35.
Агенцтва Reuters паведамляе як мінімум пра 4 выбухі.
Распаўсюджваецца і відэа, на якім, як сцвярджаецца, могуць быць знятыя акурат выбухі на «Бельбеку». Пацвярджэнняў гэтаму, праўда, пакуль няма.
Акупацыйны «губернатар Севастопаля» Міхаіл Разважаеў паведаміў, што каля «Бельбека» нібыта быў сіламі расійскай СПА збіты беспілотнік, «пацярпелых няма».





