Жанчыну абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса
— ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);
— ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);
— арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады).
Падрабязнасці крымінальнага працэсу з-за яго закрытасці пакуль невядомыя. Вядома толькі, што да прысуду жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.
Суддзя Вольга Серакова, якая раней неаднаразова выносіла палітычна матываваныя прысуды, вырашыла пакараць пенсіянерку пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».





