Андрэй Іванец. Фота: АНТ

Андрэй Іванец. Фота: АНТ

Па словах міністра, пры пераходзе да цэнтралізаванага экзамена захаваецца галоўная перавага, якую давала ЦТ, — роўныя ўмовы для ацэнкі ведаў абітурыентаў. Пры гэтым заданні зробяць такімі, каб можна было «ўбачыць» абітурыента.

Для гэтага вырашана змяніць суадносіны тэставых заданняў і заданняў без варыянтаў адказу ў экзаменацыйнай рабоце.

«У першую чаргу мы пераглядаем падыходы з пункту гледжання складнікаў тэставай і так званай кантрольнай работы ў структуры тэста. Цяпер гэта прыкладна 50 на 50. Мяркуем, што выйдзем на лічбы, дзе тэставая частка зойме толькі 20-25% ад 100 балаў. Астатняе — гэта будзе традыцыйная кантрольная работа», — расказаў Іванец.

Пры гэтым заданні і кантрольнай работы будуць правярацца камп'ютарам, падкрэсліў міністр. Гэта значыць, карупцыйныя рызыкі, упэўнены ён, па-ранейшаму будуць выключаныя.

Адначасова ён звярнуў увагу, што цяпер у ВНУ можа паступіць ледзь не кожны, незалежна ад якасці падрыхтоўкі:

«Сёлета ў нас ЦТ здавалі крыху больш, чым 61 тысяча маладых людзей. З іх выпускнікоў 11 класаў — каля 52 тысяч. А месцаў для паступлення ў ВНУ — 53,5 тысячы, гэта бюджэтныя і платныя. Які сярэдні конкурс можа быць на ўсе спецыяльнасці? Відавочна, не вельмі высокі. Гэта сведчыць пра тое, што ў нашай краіне створаныя ўсе ўмовы для таго, каб кожны ахвотны мог атрымаць вышэйшую адукацыю».

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1