Фота Delfi.lt
Курган насыпалі ў парку Вінгіс. У суботу людзі сваімі рукамі пасадзілі на ім кветкі. Гэта было зроблена ў знак салідарнасці з загінулымі ўкраінскімі вайскоўцамі, ахвярамі расійскай агрэсіі.
Нагадаем, што ў пятніцу ў выніку выбуху ў бараку, дзе ўтрымлівалі палонных азоўцаў, загінулі 53 украінскія байцы. Мяркуючы па характары разбурэнняў і стане целаў, расійскія спецслужбы падарвалі ўнутры будынка тэрмабарычны зарад. Украінскія ўлады назвалі тое, што адбылося, ваенным злачынствам.
Чытайце таксама: 53 украінскія палонныя загінулі пры выбуху ў бараку за 10 км ад лініі фронту. Пры гэтым не загінуў ніводзін канваір





