Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Каманда з Венскага універсітэта ветэрынарнай медыцыны правяла эксперымент, у якім паўдзельнічалі 96 сабак розных парод і ўзростаў. Навукоўцы хацелі вызначыць, наколькі сабакі здольныя ўспрымаць чалавечыя намеры і разумеюць людзей. Напрыклад, калі чалавек чагосьці не робіць, то ён не можа, альбо спецыяльна гэтага не жадае?

Удзельніцу каманды змясцілі ў празрыстую скрыню з дзіркамі ў пярэдняй панэлі. Калі да скрыні падыходзіў сабака, даследчыца спрабавала перадаць яму кавалак каўбасы праз дзіркі ў панэлі.

Часам эксперыментатарка падносіла ежу да дзіркі, але потым хутка адцягвала руку ад панэлі, нібыта дражніла сабаку. У іншых выпадках жанчына працягвала руку да дзіркі, а потым нібыта выпадкова ўпускала каўбасу з рук.

Сабакі рэагавалі больш нецярпліва ў тых выпадках, калі чалавек нібыта не хацеў даваць ім ежу, чым тады, калі ў яго выпадкова не атрымоўвалася гэта зрабіць. Сваё стаўленне жывёлы выказвалі тым, што радзей падыходзілі да эксперыментатаркі і часцей ад яе адыходзілі. Таксама яны больш часу ляжалі — як сведчыць іншая праца, сабакі так робяць, калі чалавек, які за імі назірае, забараняе ім есці.

Калі чалавек «выпадкова» не мог даць сабакам каўбасу, яны часцей махалі хвастом у правы бок. Меркавана, такі кірунак звязаны з левым паўшар’ем мозга сабак, у якім апрацоўваюцца станоўчыя эмоцыі, таму можна зрабіць выснову, што ў такіх выпадках жывёлы добра ставіліся да эксперыментатаркі.

Вайна і хвастатыя сябры. Шчымлівыя гісторыі пра выпрабаванні і любоў

Сабака штоночы прыходзіў да немаўляці для таго каб упэўніцца, што з ім усё добра. Гэтае ВІДЭА стала вірусным

Клас
16
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1