swissinform.ru

swissinform.ru

Вайна Расіі супраць Украіны прывяла да пераасэнсавання палітыкі бяспекі ў грамадзян Швейцарыі. Курс на збліжэнне краіны з НАТА знайшоў бы рэкордную падтрымку ў 52% швейцарцаў. Пра гэта сведчаць даныя сацыялагічнага даследавання, вынікі якога апублікаваныя ў чацвер Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школай Цюрыха. Разам з тым колькасць прыхільнікаў прамога ўступлення краіны ў Паўночнаатлантычны альянс па-ранейшаму захавалася на ўзроўні 27 адсоткаў, піша Deutsche Welle.

Паводле апытання, доля швейцарцаў, якія падтрымліваюць традыцыйны нейтралітэт краіны, знізілася ў параўнанні са студзенем на восем пунктаў да 89%. Гэта было самае значнае зніжэнне за 20 гадоў. Толькі 58% адсоткаў рэспандэнтаў перакананыя ў тым, што нейтралітэт Швейцарыі абараняе краіну ад міжнародных канфліктаў. У студзені іх колькасць складала 69 адсоткаў.

Расійская агрэсія супраць Украіны ўзмацніла падтрымку насельніцтвам войска Швейцарыі. Паводле апытання, толькі трое з дзесяці рэспандэнтаў лічаць, што ваенныя выдаткі іх краіны занадта высокія. Гэта самы нізкі паказчык з пачатку правядзення апытанняў у 1980-х гадах.

Узброены нейтралітэт з'яўляецца адным з асноўных прынцыпаў знешняй палітыкі Швейцарыі. Краіна не ўдзельнічала ў войнах з 1815 года. Нейтралітэт Швейцарыі азначае, што яна будзе выкарыстоўваць свае ўзброеныя сілы ў мэтах самаабароны для абароны сваёй незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, але не для забеспячэння інтарэсаў, якія выходзяць за рамкі самаабароны.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0