Вішні — не толькі смачныя, але і вельмі каштоўныя ягады. Яны з'яўляюцца скарбніцай такіх вітамінаў, як С, А, Е і К, а таксама змяшчаюць фоліевую кіслату, калій, кальцый, жалеза, фосфар і магній. Таму іх варта есці не толькі летам.
Але як гэта зрабіць? Застаецца прыгатаваць з іх прысмакі, якія захаваюцца на доўгі час.
Марынаваныя вішні
Інгрэдыенты:
- Кілаграм цвёрдых, спелых вішань з чаранкамі,
- 3—4 сушаныя гваздзікі,
- духмяны перац,
- палова чайнай лыжкі насення гарчыцы,
- некалькі тонкіх лустачак імбіру,
- 250 мілілітраў белага віна,
- 100 мілілітраў белага віннага воцату,
- тры чвэрці шклянкі цукру,
- дзве сталовыя лыжкі мёду,
- чайная лыжка солі,
- чайная лыжка цёртай апельсінавай цэдры.
Гатаванне:
- Вымыйце і высушыце вішні. Акуратна абрэжце чаранкі, але не выдаляйце іх цалкам.
- Раскладзіце вішні ў чыстыя прапараныя слоікі.
- Пакладзіце ўсе спецыі ў кожны слоік разам з імбірам.
- Разліце па слоіках гарачы сіроп, прыгатаваны з віна, воцату, мёду, цукру, солі і апельсінавай цэдры. Для гэтага проста змяшайце іх у каструлі і давядзіце да кіпення.
- Пасля шчыльна закруціце слоікі і кіпяціце іх у вадзе каля 20 хвілін у вялікай каструлі. Гэта іх прастэрылізуе.
Марынаваныя вішні можна есці прыкладна праз два тыдні.
Вішнёвы соус для барбекю
Інгрэдыенты:
- дзве сталовыя лыжкі аліўкавага алею,
- салодкая цыбуля, нарэзаная кубікамі,
- два зубкі часнаку, расціснутыя ў часночным прэсе,
- два кубкі цёмных вішань без костачак,
- кубак кетчупу,
- дзве траціны кубка карычневага цукру,
- траціна кубка бальзамічнага воцату,
- сталовая лыжка вустэрскага соусу, калі маеце пад рукой (можна замяніць бальзамічным воцатам),
- дзве чайныя лыжкі гарчыцы,
- палова чайнай лыжкі чорнага перцу.
Гатаванне:
- Нагрэйце аліўкавы алей на сярэднім агні ў вялікі рондалі. Дадайце цыбулю і смажце каля пяці хвілін. Пасля дадайце часнок і трымайце на агні яшчэ хвіліну.
- Дадайце вішні, кетчуп, цукар, бальзамічны воцат, вустэрскі соус і перац да цыбулі і часнаку. Давядзіце ўсе да кіпення. Цяпер паменшыце агонь і гатуйце каля дзесяці хвілін.
- Змяшайце ўсё да стану пасты, якую пасля тушыце на павольным агні яшчэ 10 хвілін.
Вішнёвы канфіцюр
Інгрэдыенты:
- паўкіло вішань,
- кілаграм цукру,
- лімон,
- 50 мл вады.
Гатаванне:
- Памыйце вішні і рукамі выцісніце з іх сок. Дадайце туды ваду з цукрам.
- Давядзіце да кіпення, пастаянна памешваючы.
- Дадайце плады вішань, з якіх вы выціснулі сок, і варыце на павольным агні каля паўгадзіны. Не забывайце пастаянна памешваць. Дайце сумесі астыць.
- Пачакайце тры ці чатыры гадзіны, а пасля зноў варыце ўсё на працягу прыкладна 10 хвілін. Адстаўце сумесь на ноч.
- Раніцай дадайце ў варэнне сок цэлага лімона. Зноў варыце, памешваючы, каля 25 хвілін.
- Гарачы джэм раскладзіце ў слоікі і пастэрызуйце на працягу васьмі хвілін у шчыльна закрытых слоіках.
Вішнёвае варэнне
Інгрэдыенты:
- два кілаграмы вішань,
- сок чатырох лімонаў,
- цэдра двух лімонаў,
- тры кубкі цукру.
Гатаванне:
- Прамыйце вішні і дастаньце з іх косткі, пасля разрэжце іх напалову. Нарэжце адну з паловаў на дробныя кавалачкі.
- Пакладзіце вішні ў рондаль. Дадайце сок і цэдру лімонаў. Змяшайце ўсе і пастаўце рондаль на сярэдні агонь.
- Калі вы ўбачыце, што вішні пусцілі сок, змяшайце ўсё і паменшыце агонь. Накрыйце рондаль і тушыце на працягу 20 хвілін.
- Дадайце цукар і старанна ўсе змяшайце. Гатуйце яшчэ сем хвілін без накрыўкі.
- Перакладзіце варэнне ў слоікі і пастэрызуйце каля 20 хвілін.






атлічнае палучалася варэнне
а тое прыдумалі тут поні маеш канФІцюр..БАРБІкю...