«Сёння раніцай і днём па заходняй палове краіны чакаюцца навальніцы, моцныя дажджы. Пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с», — гаворыцца ў паведамленні сіноптыкаў.
Сёння днём будзе воблачна з праясненнямі. Тэмпература паветра максімальная днём +22..+27°С, па паўднёвым усходзе да +29°С, у паўночна-заходніх раёнах +19..+21°С.
У Мінску чакаецца дождж, магчымая навальніца. Тэмпература паветра днём +23..+25°С, увечары +19..+22°С.





