Уладзімір Мацкевіч пачаў галадоўку 4 лютага. Ён патрабуе, каб яго выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе (за кратамі ён знаходзіцца больш за паўгода, з 4 жніўня), завяршылі следчыя дзеянні і прызначылі дату суда.

Мацкевіча вінавацяць у «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК).

Філосаф, прыступаючы да «звычайнай галадоўкі» 4 лютага, заявіў, што калі яго патрабаванні не будуць выкананыя, то з 15 лютага ён і пачне сухую галадоўку.

Міжнародная акадэмічная і інтэлектуальная супольнасць выказалась у падтрымку Уладзіміра Мацкевіча і яго патрабаванняў. Пад зваротам падпісаліся больш за 140 чалавек з усяго свету (Беларусь, Расія, ЗША, Вялікабрытанія, Германія, Швецыя, Італія, Ізраіль, Польшча, Украіна, Швейцарыя, Літва, Славакія, Венгрыя, Чэхія і іншыя краіны). 

Чытайце таксама:

«Галадоўка палітвязня ў турме мае шанец на поспех, калі рэжым хоць бы трошкі заклапочаны сваёй рэпутацыяй». Уладзімір Мацкевіч галадае з 4 лютага

Дзмітрый Быкаў: Уладзімір Мацкевіч — рэдкі прыклад нязломнага мысляра

Арышт філосафа Мацкевіча працягнулі на месяц, яго паплечнікі вядуць у фэйсбуку прысвечаную яму старонку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0