Максім Знак ставіць рэкорды па напісанні лістоў з-за кратаў. Невядома, ці нехта яшчэ са зняволеных даслаў больш вестачак на волю.

Ён часта піша свае пасланні на паштоўках, яны кароткія, ёмістыя па змесце, быццам прымаўкі, і зазвычай пазітыўныя, заўважае «Радыё Свабода».

Знак знаходзіцца за кратамі 462 дні. Атрымліваецца, што ён пісаў у сярэднім па 15 лістоў за дзень.

Максіма Знака затрымалі 9 верасня 2020 года. 6 верасня 2021 года ён быў асуджаны на 10 гадоў калоніі за «заклікі пашкодзіць бяспецы Рэспублікі Беларусь», «змову з мэтай захопу ўлады» і «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання». Разам з ім асудзілі Марыю Калеснікаву на 11 гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0