«Белнафтахім» прапрацоўвае пастаўку нафты праз польскі Гданьск, паведаміў БелТА прэс-сакратар канцэрна Аляксандр Цішчанка.

«Запрацавалі паўночны і паўднёвы напрамкі, у завяршальнай стадыі падрыхтоўкі знаходзіцца заходняя лінія (пастаўкі праз Гданьск). Усё, што патрабуецца дапрацаваць, ужо пастаўлена ў дакладны графік рэалізацыі, уключаючы пытанні польскага рэверсу і будаўніцтва перамычкі «Гомель — Горкі», — сказаў Аляксандр Цішчанка.

Паводле ацэнкі прэс-сакратара, «беларуская нафтавая галіна ў I квартале гэтага года краш-тэст вытрымала». «Па лініі паставак нафты істотна абноўлены партнёрскі пул, у якім да расійскіх кампаній дадаліся пастаўшчыкі з Азербайджана, Нарвегіі і Саудаўскай Аравіі. Працягваецца праца з амерыканскімі вытворцамі. Сёння на рынку энерганосьбітаў у сілу аб'ектыўных прычын прапаноў і магчымасцяў больш чым дастаткова», — растлумачыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0