Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў муж адной з супрацоўніц. Восьмая падстанцыя хуткай дапамогі знаходзіцца на вуліцы Арлоўскай у Мінску.

Захворванне COVID-19 знайшлі ў аднаго з супрацоўнікаў установы. У сувязі з гэтым 4 красавіка ва ўсіх астаніх супрацоўнікаў браліся мазкі на каранавірус. Хто той чалавек, які заразіўся, невядома.

«Ніякай інфармацыі даць не можам», — сказаў старшы ўрач падстанцыі Дзмітрый Стралкоў.

Пакуль не вядзецца гаворкі пра тое, што супрацоўнікі восьмай падстанцыі хуткай дапамогі сыдуць на каранцін, яны працягваюць працаваць у звычайным рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?