Як стала вядома «Нашай Ніве», дзіўная гісторыя адбылася сёння у аўтацэнтры, які знаходіцца у вёсцы Цна Мінскага раёна. 

Мужчына прыехаў, каб праверыць машыну, механікі яе паднялі, але пад дном знайшлі… гранату! 

Фота публікуе ў сваім тэлеграм-канале Арцём Гарбацэвіч. 

Паводле словаў афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэта Сяргея Кабаковіча, у гэты момант на месцы працуюць спецыялісты, казаць нешта заўчасна, але вядома, што граната аказалася баявой. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0