Як паведамілі «Свабодзе» мясцовыя жыхары, у жанчыны, якая працуе ў Менскай бальніцы хуткай дапамогі, станоўчы аналіз на каранавірус.

Фота: Надзея Бужан

Фота: Надзея Бужан

Яе муж распавёў карэспандэнту «Радыё Свабода», што жонка цяпер знаходзіцца ў бальніцы ў Салігорску. Яго ж з дзецьмі і ўнукамі паклалі ва Уздзенскую раённую бальніцу. Жыла сям'я ў аграгарадку Возера Узденскага раёна.

«У жонкі на вірус станоўчы аналіз. Яна працуе на хуткай, а там захварэў доктар. А нас ізалявалі, узялі тэсты, але вынік пакуль невядомы. Дачка, сын, унукі, усе ў адной палаце. У доме правялі дэзынфекцыю».

Ва Уздзенскім райвыканкаме сітуацыю не пракаментавалі, накіравалі ў Міністэрства аховы здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?