Ваўкавыскія ратавальнікі аказалі дапамогу васьмігадоваму хлопчыку, руку якога заціснула ў канапе.

Раніцай 3 красавіка ў ратавальную службу патэлефанаваў мужчына і распавёў, што руку яго сына заціснула ў канапе. Ратавальнікі адразу адправіліся да месца выкліку. Пры дапамозе гідраўлічнай аварыйна-выратавальнай прылады яны расціснулі металічную канструкцыю каркаса крэсла-ложка і вызвалілі васьмігадовага хлопчыка.

Дзіця даставілі ў бальніцу. Яго агледзелі, наклалі на руку лангету і адпусцілі дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0