Урад і Міністэрства эканомікі вядзе працу з сілавымі ведамствамі наконт далейшай дэкрыміналізацыі эканамічных парушэнняў. Пра гэта паведаміў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой, піша Tut.by.
— Праца па дэкрыміналізацыі заканадаўства працягваецца, хацелі падмацавацца фактурай. Ёсць і жаданне, і даручэнне [Лукашэнкі] гэта працягваць, — распавёў кіраўнік Мінэканомікі.
Ён нагадаў пра эксперымент у Оршы, дзе ўведзены мараторый на ўсе праверкі.
— Ёсць прэзідэнцкае даручэнне яшчэ раз паглядзець і Крымінальны, і Крымінальна-працэсуальны кодэкс менавіта ў эканамічнай сферы. У тым ліку — з пункту гледжання затрыманняў, — адзначыў Крутой.
Міністр запэўніў, што ідзе канструктыўная праца з сілавымі ведамствамі.
0
0
0
0
0
0