19 мая ў вёсцы Палата пад Полацкам загарэлася хата, паведамляе міліцыя. У выніку пажару ў хаце памерам 7х6 метраў агонь знішчыў дах, столевыя перакрыцці і маёмасць. Аказалася, што дом падпаліў на глебе рэўнасці рабочы лясніцтва, 29-гадовы грамадзянін Узбекістана, паведамляе абласная міліцыя.

Прыйшоўшы дадому і, не знайшоўшы там сваёй 28-гадовай сужыцелькі, мужчына вырашыў спаліць сямейнае гняздо, якое належала яе маці. Для гэтага ён абліў памяшканне бензінам і падпаліў яго. Затрымалі падпальшчыка сваячкі ўладальніцы нерухомасці, якіх мужчына па тэлефоне папярэдзіў пра свае намеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0