Ажно чатыры дні фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» працягнецца ў Мінску.
Каля сотні імпрэзаў, якія з 4 па 7 красавіка будуць нон-стоп адбывацца адразу на некалькіх пляцоўках культурнага хаба ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16).
Кіпучы канцэнтрат паэзіі, прозы, кніжнага мастацтва і беларускага мыслення.
Самае цікавае ад выдавецтва «Галіяфы»:
5 красавіка, пятніца
ЗОНА А — 12.30-13.00
Алесь Бычкоўскі «Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры»
Прэзентацыя кнігі, размова з аўтарам і аўтограф-сесія.
Анамальныя з’явы, ваўкалакі, тагасветныя пачвары пад абліччам вабных прыгажунь ды іншае ў новым зборніку беларускага празаіка Алеся Бычкоўскага «Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры».
ЗОНА А — 13.00-13.30
Анатоль Астапенка «Муза сабачага скверу»
Прэзентацыя кнігі, размова з аўтарам і аўтограф-сесія.
У прапанаванай кнізе, як і ў папярэдняй «Між светам тым і гэтым», таямнічы аўтар «Сіняй кнігі беларускага алкаголіка» Антон Кулон выступае ўжо ў ролі не аўтара, а апавядальніка.
ЗОНА Б — 16.00-17.10
«Жаночая літаратура: змена парадыгмы»
Дыскусія пра сучасную жаночую літаратуру, яе праблематыку, тое, як змяняецца яна і яе ўспрыняцце соцыумам, чытачкамі і чытачамі. Досвед пісьменніцы і паэткі. Удзельніцы: Алена Брава, Софі Оксанен, Юлія Цімафева, Анка Упала. Мадэратаркі: Вольга Гапеева і Ірына Саламаціна. Перакладчыца: Надзея Кандрусевіч.
Вольга Гапеева «Чорныя макі»
У межах фестывалю кніга будзе прадстаўлена на стэндзе «Галіяфы». Пасля дыскусіі можна ўзяць аўтограф у аўтаркі.
«Чорныя макі» — гэта кніжка-пярэварацень, кніжка-інтэрпрэтацыя, месца, дзе спалучаюцца сістэмы, якімі мы спрабуем нешта патлумачыць, каб можна было жыць далей.
ЗОНА Б — 18.00-18.45
Алена Брава «Садомская яблыня»
Прэзентацыя кнігі, творчая размова з аўтаркай і аўтограф-сесія.
У новым творы аўтаркі правакацыйнага рамана «Менада і яе сатыры» тэлевядоўца Інга Куродым вядзе свой прыватны рэпартаж, поўны горкага сарказму, з эпіцэнтра «звычайнай надзвычайнай сітуацыі», дзе жанчыны — «зручныя чалавекаадзінкі штатнага раскладу».
6 красавіка, субота
ЗОНА Б — 17.00-17.30
Надзеяй Ясмінска «Дом цікаўных казак»
Інтэрактыўныя чытанні.
«Дом цікаўных казак» - гэта складанка кароткіх гісторый пісьменніцы Надзеi Ясмiнска з шыкоўнымі папяровымі ілюстрацыямi мастачкi Алены Сацута. Героі ў ёй сустракаюць незвычайных гасцей, прыходзяць на дапамогу дзіўным незнаёмцам і нават апынаюцца ў розных цікавых месцах, не пакідаючы свайго пакоя.
7 красавіка, нядзеля
ЗОНА Б — 17.00-17.45
Эльжбета Інеўска «Юзаф Пілсудскі. Крэсавыя аповеды»
Прэзентацыя кнігі, медыяпрэзентацыя фотаздымкаў эпохі і аўтограф-сесія.
«Мы аддаём у вашыя рукі незвычайную кнігу — старонкі падарожжаў Маршала Юзафа Пілсудскага на землі цяперашняй Беларусі, упрыгожаныя ўнікальнымі фотаздымкамі, анекдотамі, кур’ёзамі…
У праграме фестывалю могуць быць змены. Сачыце за абнаўленнямі тут.
Прыватнае прадпрыемства «Галіяфы» УНП 190883852