Выпадак адбыўся 15 студзеня ў Вілейскім раёне каля вёскі Ільянскія Хутары а 8.30 раніцы, піша kraj.by.

Здарэнне адбылося на 71-м кіламетры дарогі Мінск — Калачы — Мядзел. 24-гадовы жыхар Паставаў ехаў на сваім «Фіяце» ў кірунку Мінска. 54-гадовы мясцовы жыхар ішоў па абочыне насустрач. Кіроўца бачыў пешахода, а пешаход бачыў машыну.

«Фіят» размінуўся з сустрэчным аўтамабілем, скінуў хуткасць і пачаў аб'язджаць пешахода. У гэты момант той паслізнуўся і зваліўся проста на машыну.

Пацярпелы атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступені. Яго шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы.

— Нічога страшнага там не здарылася. Калі б не гэтая траўма, мужчына наогул не меў патрэбы ў шпіталізацыі. А так правядзе ў лякарні не менш за 10 дзён, — адзначыў інспектар Вілейскага РАУС Павел Церах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0