Губернатар Смаленскай вобласці Аляксей Астроўскі прапанаваў стварыць міжнародны пункт пропуску замежных грамадзян на мяжы з Беларуссю на сустрэчы з расійскім прэм'ерам Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамляе ТАСС.

«Абмяркоўвалася арганізацыя міжнароднага пункта пропуску замежных грамадзян на мяжы Смаленскай вобласці і Рэспублікі Беларусь у пасёлку Чырвоная Горка. Адзначалася, што цяпер замежныя турысты і інвестары не могуць уехаць на тэрыторыю Расіі праз Смаленскую вобласць. Гэты факт самым негатыўным чынам адбіваецца на прыцягненні інвестыцый у рэгіён, а таксама развіцці турыстычнай галіны і міжнароднага супрацоўніцтва», — сказалі ў прэс-службе.

Паводле ўладаў рэгіёну, праз Смаленшчыну праходзяць 75% грузаў з Еўропы ў Расію і 35% расійскіх грузаў.

1 лютага 2017 года дырэктар ФСБ Расіі Аляксандр Бортнікаў даручыў устанавіць памежную зону ў памежных з Беларуссю рэгіёнах Расіі, загад набыў моц 7 лютага 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0