Раніцай 1 жніўня на трасе каля Оршы сутыкнуліся уседарожнік «Таёта Лэнд Крузер» і «Газель».

Кіроўца «Газелі» пачаў разварочвацца проста пасярод трасы. У момант, калі машына стала перпендыкулярна праезнай частцы, у раён паліўнага бака ударыла «Таёта». Абедзве машыны загарэліся.

У выніку ДТЗ кіроўца «Газелі» і адна пасажырка з апёкамі цела рознай ступені дастаўлены ў Аршанскую бальніцу, другая жанчына згарэла на месцы.

ДАІ выклала відэа з рэгістратара Таёты — на ім бачны момант непасрэдна перад аварыяй.

Пазней памёр у бальніцы і кіроўца «Газелі», піша аўтамабільны партал abw.by.

29-гадовы хлопец атрымаў апёкі 4-й ступені 100% цела. Шанцаў у яго не было.

Па інфармацыі abw.by, «Газель» належала магілёўскаму прадпрыемству «Магатэкс». Загінулая жанчына працавала прадавачкай. У «Газелі» была яшчэ адна пасажырка, цяжарная маладая жанчына. Яе даставілі ў рэанімацыю з сур'ёзнымі апёкамі.

Дарэчы, ані кіроўца Таёты, ані двое яго пасажыраў не пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?