Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выказаў спачуванні свайму расійскаму калегу Сяргею Лаўрову ў сувязі з забойствам пасла Расіі ў Турцыі Андрэя Карлава, паведамляе ў твітары прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

МЗС Беларусі асудзіў «варварскі і подлы напад на расійскага пасла». «Рашуча асуджаем варварскі тэракт, ахвярай якога стаў пасол Расіі ў Турцыі А.Карлаў. Спачуваем блізкім. Тэрору няма апраўдання», — падкрэсліваецца ў паведамленні МЗС.

Замах на Андрэя Карлава быў учынены ўвечары 19 снежня ў Анкары на адкрыцці фотавыставы. Падчас нападу акрамя дыпламата, у якога нападнік страляў з пісталета, пацярпелі яшчэ тры чалавекі. Зламыснік быў застрэлены паліцыяй на месцы.

Андрэя Карлава шпіталізавалі з агнястрэльным раненнем. Пазней МЗС Расіі пацвердзіла яго гібель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?