На мяжы Беларусі з Латвіяй і Літвой трэція суткі захоўваюцца значныя чэргі грузавікоў на выезд з краіны.

Чарга ў Катлоўцы, фота з сайта gpk.gov.by

Чарга ў Катлоўцы, фота з сайта gpk.gov.by

Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі на 10 гадзін 27 лістапада ў чэргах на мяжы Беларусі з Латвіяй у «Грыгароўшчыне» і «Урбанах» знаходзяцца 50 і 60 машын.

На мяжы з Літвой сапраўдны калапс: у «Беняконях» 151 фура, у «Катлоўцы» — 130, «Прывалцы» — 148, «Каменным Логу» — 350.

Пры гэтым у пунктах пропуску на мяжы з Польшчай чэргаў не назіраецца.

Беларускія памежная і мытная адміністрацыі афіцыйна сітуацыю не каментуюць.

Спецыялісты кажуць, што галоўнай прычынай такой колькасці грузавых аўтамабіляў на выезд з Беларусі менавіта ў латвійскім і літоўскім кірунках, у першую чаргу, з'яўляюцца дзеючыя ў Польшчы абмежаванні на ўвоз паліва. Акрамя таго, магчыма, адбіваецца набліжэнне калядных святаў, таму грузаперавозчыкі масава накіроўваюцца ў Еўропу па тавары.

Тэлеканал АНТ паведаміў учора са спасылкай на кіроўцаў на мяжы з Літвой, што праблемы ў афармленні машын маюцца менавіта на літоўскім баку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?