Надоечы заяжджаў да нас адзін уплывовы рускі агітатар і прапагандыст.

Дык вось, ён заехаў, а тут абструкцыя: чамадан-вакзал-расея! А ў слове «чамадан» ужо адразу чуецца сакрамэнтальнае «майдан»…

Але я не пра гэта. Я пра мэтады. 

Не хачу вучыць, але можна было б спляжыць лекцыю агітатара цераз: уручэньне яму хлеба-солі (10 хв), зачытваньне словаў падзякі ад нейкае неіснуючае структуры (15 хв), ухваленьне ягонае дзейнасьці і спрабаваньне пацалаваць руку (10 хв), крыкі «Расія прежде всего» ці як там у іх прынята (15 хв)? Выкарыстаць напоўніцу сьцягі ЛНР і ДНР… Махаць імі, блытацца, падаць…

Карацей, нешта гэткага кшталту. Каб і не дачапіцца, і нешта падазрона-дзіўнавата-ідыятычнае. 

Just парада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?