Перад удзельнікамі агульнапалітычнай дыскусіі ў рамках 70-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН выступяць больш за 150 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, а таксама міністры замежных спраў і кіраўнікі дэлегацый на іншых узроўнях, паведамляе Цэнтр навін ААН.

Першымі 28 верасня з трыбуны Генеральнай Асамблеі да прысутных звернуцца прэзідэнты Бразіліі і ЗША. Потым будзе выступаць прэзідэнт Польшчы, старшыня КНР і кароль Іарданіі. Услед за імі павінен выступіць прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. У першай палове дня выступяць таксама прэзідэнты Рэспублікі Карэя, Ірана, Казахстана і Францыі.

У другой палове дня сярод выступоўцаў — кіраўнікі Беларусі і Туркменістана. Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка выступіць у першай палове дня 29 верасня.

Перад пачаткам агульных спрэчак Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун прадставіць дзяржавам — сябрам ААН штогадовы даклад аб рабоце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?