Грамадзянін Сірыі, які пражывае ў Беларусі, спрабаваў выехаць у Польшчу пад выглядам бежанца, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.

Мужчына 1978 года нараджэння быў затрыманы ў чыгуначным пункце пропуску Брэст. Для праверкі мужчына прад'явіў пашпарт, але дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць яго знаходжання на тэрыторыі Беларусі, у яго не было. Праз некаторы час яго жонка выслала копію дазволу на жыхарства ў Беларусі.

У ведамстве растлумачылі, што гэта не адзінкавы выпадак, калі замежныя грамадзяне пры перасячэнні мяжы «забываюць» дакументы, каб пры падачы іх на атрыманне статусу бежанца быць «крышталёва чыстым» для спецыяльных службаў.

Грамадзянін аформлены парушальнікам рэжыму дзяржмяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?