Помнік будзе глядзець на Крэмль.

Помнік будзе глядзець на Крэмль.

Помнік князю Уладзіміру Святаслававічу паўстане каля самага Крамля. Для яго размяшчэння абралі Баравіцкую плошчу.

Уладзімір прылічаны праваслаўнай царквой да ліку святых, бо ён хрысціў Русь. Праслаўленню не перашкодзіла забойства Уладзімірам брата і наяўнасць у яго да хрышчэння 800 жонак і наложніц. 

Уладзімір шануецца ў расійскай і ўкраінскай гістарычных традыцыях як князь, які замацаваў межы Кіеўскай Русі. Беларусы ставяцца да яго неадназначна, бо ён захапіў Полацк, забіў князя полацкага Рагвалода і згвалціў Рагнеду.

Усплёск увагі да постаці Уладзіміра ў Расіі звязаны з тым фактам, што Уладзімірам завуць сённяшняга прэзідэнта Расіі Пуціна, вакол якога расійскія СМІ фарміруюць культ асобы бездакорнай і беспамылковай, у шэрагу вялікіх уладароў з расійскай гісторыі.

Спачатку помнік Уладзіміру прапаноўвалі паставіць на Вараб'ёвых гарах, але пасля вырашылі перанесці да маскоўскага Крамля.

Помнік будзе 25-метровым — грандыёзным.

Аўтар помніка — скульптар Салават Шчарбакоў. Фота РІАН.

Аўтар помніка — скульптар Салават Шчарбакоў. Фота РІАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?