Вячаслаў Віўчык на сталічным вакзале. Фота: Радыё Свабода

Вячаслаў Віўчык на сталічным вакзале. Фота: Радыё Свабода

«Ва мне нічога не зварухнулася, калі я прыехаў у Мінск, настальгіі не было, — пачаў Вячаслаў, — па сутнасці, я ж і не быў палітычным імігрантам. Я ўвесь час знаходзіўся побач з Беларуссю, быў у курсе ўсіх навінаў і займаўся беларускай справай — ладзіў акцыі ў падтрымку Беларусі ў Польшчы, ва Украіне».

Паводле Вячаслава, ягоны прыезд чаканы — ён сам паведаміў пра гэта ў чэрвені.

«Аднак калі я з’язджаў, то не думаў, што правяду за межамі краіны амаль пяць гадоў. Рэч у тым, што ў 2010 годзе пачаліся брутальныя і масавыя рэпрэсіі, таму я палічыў за лепшае на час застацца за мяжою. І вось, момант надышоў — вызвалілі Статкевіча ды іншых палітвязняў, памяць пра якіх я падтрымліваў за мяжою сваімі акцыямі. Таму і я цяпер буду больш карысным унутры краіны», — сказаў Вячаслаў і падкрэсліў, што не верыць у тое, што рэпрэсіі спыніліся.

«Тыгры не робяцца траваеднымі.

Але адсутнасць мірнага супраціву ў Беларусі можа прывесці да жудасных вынікаў. Людзі мусяць верыць у сваі сілы не зважаючы ні на што. Таму ўжо 17 верасня я прыму ўдзел у акцыі ў Мінску», — сказаў Вячаслаў і дадаў, што за чатыры з паловаю гады ягонай адсутнасці людзі ў Беларусі сталі больш запалоханымі.

«Я прыехаў і ўбачыў, што грамадства адрозніваецца нават ад самога сябе 20-гадовай даўніны. А што ўжо параўноваць з Польшчаю ці Украінай. Людзі надта насцярожаныя», — зазначыў Вячаслаў напрыканцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?