Грамадская рада пры Міністэрстве ўнутраных спраў пачала працу ў новым складзе. Дарадчы орган уключае ў сябе 20 чалавек на чале са старшынёй Белтэлерадыёкампаніі Генадзем Давыдзькам.

У складзе рады прадстаўнікі розных арганізацый і сфер. Напрыклад, спявачка Ірына Дарафеева, рэдактар «Савецкай Беларусіі» Павел Якубовіч, хірург Алег Румо.

У параўнанні з папярэднім «скліканнем» у радзе з'явіліся некалькі новых асобаў. Гэта віцэ-спікер савета рэспублікі Анатоль Русецкі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі, дырэктар музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Скобелеў, дэпутат Генадзь Пальчык, рэжысёр Андрэй Голубеў. А таксама старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі і іншымі вайсковымі фарміраваннямі Беларусі протаіерэй Сяргей Кузьмянкоў, які фактычна заняў месца пратаіерэя Фёдара Поўнага.

Склад рады таксама пакінулі гімнастка Марына Лобач, дырэктары «Нафтана» і «Беларуськалія» і іншыя асобы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?