Намеснік міністра культуры Польшчы Пётра Жухоўскі распавёў на прэс-канферэнцыі, што пры дапамозе спецыяльнага абсталявання, якое дазваляе знайсці аб'ект пад зямлёй удалося атрымаць здымкі цягніка, у якім, як мяркуецца, знаходзяцца скарбы нацыстаў: узбраенне і каштоўнасці.

Уваход у тунэль, у каментарах да артыкула на Wyborcza.pl жартуюць, што, так цягнік існуе, але ён можа быць гружаны … вугалем

Уваход у тунэль, у каментарах да артыкула на Wyborcza.pl жартуюць, што, так цягнік існуе, але ён можа быць гружаны … вугалем

На прэс-канферэнцыі Жухоўскі распавёў, што фатаграфіі цягніка былі атрыманы з выкарыстаннем спецыяльнага абсталявання: радара, які дазваляе сканаваць аб'екты пад зямлёй.

Паводле атрыманых здымкаў, цягнік знаходзіцца на глыбіні ў 100 метраў пад зямлёй. На іх відаць, што цягнік — браніраваны, такім чынам, перавозіў спецыяльны груз. Хутчэй за ўсё, казаў Жухоўскі, гэта розныя вайсковыя прыстасаванні, аднак не выключана, што пад зямлёй могуць быць схаваныя каштоўнасці, творы мастацтва і архіўныя дакументы. Мяркуецца, што пад зямлёй могуць быць схаваныя 300 тон золата.

Польскія ўлады пачалі шукаць цягнік у жніўні. Немец і паляк, імёны якіх не называюцца, звярнуліся праз юрыдычную фірму да ўладаў горада Валбжых (на мяжы з Чэхіяй). Яны сцвярджалі, што выявілі цягнік са скарбамі нацысцкай Германіі, і запатрабавалі 10% ад скарбу.

Чуткі і плёткі пра цягнік, які набіты зброяй, золатам і каштоўнасцямі, з'явіліся ў Польшчы пасля 1945 года. Паводле легенды, ён быў забіты рознымі трафеямі і каштоўнасцямі з горада Брэслаў (раней ён быў нямецкім, цяпер Вроцлаў). Іх пачалі вывозіць з горада пасля таго, як да яго падышла Чырвоная армія.

Цягнік, згодна з легендай, быў схаваны ў тунэлі каля замка Ксенж каля гор Ніжняй Сілезіі. Пазней тунэль быў зачынены, пра яго на доўгі час забыліся.

Падчас Другой сусветнай вайны немцы пабудавалі сістэму падземных тунэляў у горным раёне Валбжыха і ва Ўроцлаве. Лічыцца, што цягнік адбыў менавіта з Уроцлава. Польскія паляўнічыя за скарбамі спрабавалі знайсці яго яшчэ з часоў заканчэння вайны, аднак без якіх-небудзь вынікаў. Знайсці згублены цягнік спрабавала і польская армія ў часы праўлення камуністычнага блока.

Правы на цягнік ужо заявілі Ізраіль і Расія (золата яўрэяў і скарбы з СССР).

Але пазней у інтэрв'ю радыёстанцыі Jedynka Жухоўскі сказаў, што абмеркаваў пытанне наконт прыналежнасці золата з юрыстамі. Яны далі яму дакладны адказ — усё выяўленыя каштоўнасці перададуць дзяржаўнаму казначэйству.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?