Футбалісткі ФК «Мінск». Фота «Прессбола».

Футбалісткі ФК «Мінск». Фота «Прессбола».

Беларускі клуб адзіны ў Еўропе забяспечыў сабе пуцёўку ў 1/16 фіналу ўжо пасля двух матчаў. У кваліфікацыйным групавым раўндзе сталічныя футбалісткі лёгка расправіліся з турэцкім «Конакам» (Konak Belediyespor). Накалацілі яму 10 галоў і прапусцілі толькі аднойчы. Разграмілі з аднолькавым лікам 3:0 баснійскі «Сараева-2000» (WFC SFK 2000 Sarajevo) і албанскую «Улазнію» (Vllaznia).

20 жніўня а 14:30 у штаб-кватэры УЕФА прайшло лёсаванне 1/16 фіналу розыгрышу жаночай Лігі Чэмпіёнаў. Футбалісткі ФК «Менск» сустрэнуцца з дацкай «Фартунай» (Fortuna Hjørring), якая ў топ-7 найбольш рэйтынгавых клубаў Еўропы. Дзейны чэмпіён і найбольш тытулаваны клуб жаночай ЛЧ, нямецкі «Франкфурт» (FFC Frankfurt), згуляе з бельгійскім «Стандардам» (Standard Liège). Першыя матчы адбудуцца 7/8 кастрычніка, другія — 14 і 15 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?