Перад кабінетам міністраў Эстоніі пастаўлена пытанне аб забароне мусульманкам, якія прыбудуць па еўрапейскай праграме прыёму бежанцаў, нашэнне ў грамадскіх месцах паранджы.

freerepublic.com

freerepublic.com

На пасяджэнні кабінета міністраў у чацвер міністр сацыяльных спраў Маргус Цакна прапанаваў прааналізаваць праблемы, якія могуць узнікнуць з прыбыццём у Эстонію людзей з іншымі культурнымі традыцыямі. Пра гэта напісала ў пятніцу газета Eesti Paevaleht.

У ліку іншага міністр выступіў з ідэяй з самага пачатку забараніць мусульманкам закрываць у грамадскіх месцах твар. Паводле яго слоў, у іншых краінах Еўропы ў цяперашні час спрабуюць змагацца з гэтай з'явай, але беспаспяхова.

«Розныя іншыя дзяржавы спрабавалі рэгуляваць падобныя рэчы заднім днём, што выклікала праблемы. Мы хочам папярэдзіць гэта», — заявіў міністр.

Ён таксама адзначыў, што забарона на нашэнне паранджы адказвае і інтарэсам бяспекі.

«Мы прывыклі, што людзей можна ідэнтыфікаваць ў публічнай прасторы. У Францыі таксама існуе забарона, якая зыходзіць з той жа логікі бяспекі», — адзначыў ён.

На нарадзе ЕС Эстонія заявіла раней, што гатовая прыняць да 200 бежанцаў з афрыканскіх краін Міжземнамор'я, дзе ў асноўным пражывае мусульманскае насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?