Фота tut.by.

Фота tut.by.

Ужо ў самым пачатку гульні трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы мінскае «Дынама» прапусціла. Наша абарона не ўсачыла за туніскім легіянерам «Цюрыха» Шэрміці – 0:1.

Гэта якраз той самы лік, з якім мінчукі вярнуліся тыдзень таму з Швейцарыі. То бак каманды зноў аказваліся ў роўных умовах. А гуляць заставалася яшчэ цэлыя два таймы.

У асноўны час болей забітых галоў у Брэсце (у Мінску няма добрага стадыёна, каб прымаць такія сустрэчы) так і не пабачылі. А ў другім дадатковым тайме, калі да серыі пенальці заставалася хвілін пяць, Фатас Бечырай прынёс «Дынама» нічыю і выхад у наступны раўнд – 1:1.

Бечырай забіў пасля розыгрышу кутняга. Гэта ўжо чацвёрты мяч чарнагорца ў чатырох гульнях сёлетняй Лігі Еўропы.

Дарэчы, адметна, што ўчора перамогу барысаўскаму БАТЭ над венгерскім «Відэатонам» прынёс таксама чарнагорац Неманья Нікаліч. Проста чарнагорскія дні ў беларускім футболе.

Да групавой стадыі Лігі Еўропы мінскаму «Дынама» застаецца зрабіць адзін крок. Наступнага суперніка беларусы даведаюцца заўтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?